120 войнаў у свеце: цывільныя становяцца мішэнню
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Сусветны дзень памяці цывільных ахвяр войнаў і канфліктаў, які адзначаецца 1 лютага 2025 года, Італьянскі Чырвоны Крыж выказаў глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у свеце. Справаздача Action on Armed Violence (AOAV) выявіла катастрафічны рост колькасці цывільных ахвяр: больш за 61 тысячу забітых і параненых за 2024 год, што на 67 працэнтаў больш за паказчыкі 2023 года.
"У сённяшні дзень у свеце ідуць каля 120 войнаў. Некаторыя з іх застаюцца незаўважнымі толькі таму, што знаходзяцца далёка ад тэлевізійных камер, але яны існуюць", - падкрэслівае Валастра. Ён адзначае, што ўплыў гэтай нянавісці разбуральны і стварае гуманітарныя крызісы, якія раней здаваліся немагчымымі.
"Праз восем гадоў пасля ўстанаўлення Нацыянальнага дня памяці цывільных ахвяр войнаў і канфліктаў у свеце, пастаянныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і шматлікія жыцці, перарваныя нянавісцю, патрабуюць ад міжнароднай супольнасці глыбокага пераасэнсавання", - заклікае старшыня Італьянскага Чырвонага Крыжа.