Пошук

Удзельнікі СДМ-2023 у Лісабоне. Ілюстрацыйнае фота Удзельнікі СДМ-2023 у Лісабоне. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

У сталіцы Партугаліі паўстане Парк імя Папы Францішка

Парк імя Папы Францішка будзе адкрыты ў паўночнай частцы Лісабона, сталіцы Партугаліі, на мяжы з муніцыпалітэтам Лурэш. Ён будзе размяшчацца на тэрыторыі, дзе ў жніўні 2023 года праходзіла частка мерапрыемстваў у рамках Сусветных дзён моладзі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Рыкарду Леау, мэр муніцыпалітэта Лурэш, словы якога прыводзіць агенцтва KAI, паведаміў, што парк, названы ў гонар Святога Айца, плануецца адкрыць у лютым 2025 года. Ён выказаў надзею, што ў будучым гэта месца будзе прыцягваць як жыхароў сталічнага мегаполіса, так і турыстаў, якія прыязджаюць у Лісабон.

У 2024 годзе афіцыйныя асобы Лісабона неаднаразова высока ацэньвалі арганізацыю Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне, падкрэсліваючы ўплыў гэтай падзеі на прасоўванне горада і Партугаліі.

Па словах мэра партугальскай сталіцы Карлуша Маэдаша, лісабонскі аб’екты, звязаныя з арганізацыяй гэтага найбуйнейшага мерапрыемства для маладых католікаў, карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў турыстаў, якія наведваюць горад.

Паводле дадзеных партугальскага ўрада і эканамічных арганізацый, мінулы год стаў рэкордным па колькасці турыстаў, якія наведалі Партугалію. Паводле іх звестак, у 2024 годзе ў Партугаліі адпачыла больш за 30 мільёнаў замежных турыстаў, большасць з іх – у сталічным рэгіёне Лісабона.
 

10 студзеня 2025, 09:23