Пошук

Папа Францішай і Патрыярх Кірыл Папа Францішай і Патрыярх Кірыл 

Францішак атрымаў віншаванні Патрыярха Кірыла

Патрыярх Маскоўскі Кірыл павіншаваў Святога Айца з дзясятай гадавінай яго абрання на Пасад святога Пятра, выказваючы пажаданне моцнага здароўя, душэўнага спакою і шчодрай Божай дапамогі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У цяперашніх складаных абставінах Вы ўносіце значны ўклад у пропаведзь Хрыстовага Евангелля і ўдзяляеце ўвагу развіццю міжканфесійнага ўзаемадзеяння”, - гаворыцца ў віншавальным пасланні прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы.

Патрыярх Кірыл выказаў упэўненасць, што “цяжкія часы, якія перажываем, дыялог паміж рэлігійнымі лідарамі зможа прынесці багатыя плёны і садзейнічаць аб’яднанню намаганняў людзей добрай волі для аздараўлення ран Божага стварэння”.
 

13 сакавіка 2023, 15:21