Пошук

Ілюстрацыная выява Ілюстрацыная выява 

СМІ ў Конга актыўна абмяркоўваюць папскі візіт

Кангалезскія СМІ шырока пішуць пра візіт Францішка ў краіну. Яны звяртаюць увагу на галоўны аспекты прамоў Папы, звязаныя з вырашэннем глыбокага канфлікту, які існуе ў грамадстве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Папа Францішак накіраваў пасланне міру ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга”, - піша штотыднёвік The East African пра сустрэчу Пантыфіка з ахвярамі насілля на ўсходзе краіны. Святы Айцец сутыкнуўся з голай рэальнасцю: жанчынамі, завербаванымі паўстанцамі ў якасці сексуальных рабынь, з тымі, хто атрымаў калецтва і быў прымушаны да канібалізму.

Як паведамляе кангалезская радыёстанцыя RTNC, Папа быў узрушаны максімальна шчырымі сведчаннямі відавочцаў. У сваёй прамове ён накіраваў “моцны пасыл” усім, хто “цягне за вяровачку” ў канфлікце. Вяшчальнік ААН Radio Okapi адзначае, што Францішак у чарговы раз запэўніў ахвяр канфлікту ў сваёй салідарнасці.

Прабачэнне, мір і “амністыя сэрца” сталі, паводле Le Potentiel, ключавымі словамі гаміліі Пантыфіка на Імшы ў аэрапорце Кіншасы. Францішак наўпрост заклікаў паўстанцаў разарваць вечны круг насілля. Выданне таксама звяртае ўвагу на адсутнасць экс-прэзідэнта Джозэфа Кабілы.

Некалькі мясцовых СМІ звяртаюць увагу на “палітычны” аспект паслання папскай Імшы: канфлікт з Руандай. The East African піша аб усведамленні Папам “кантэксту эскалацыі”, што можна заўважыць па яго словах: “Сусед – гэта брат”. Радыё France Internationale, наадварот, адзначае: “Папа не назваў Руанду ў сваёй прамове і не прыняў бок у спрэчцы”.
 

02 лютага 2023, 11:23