Пошук

Падчас пагрузкі гуманітарнай дапамогі Падчас пагрузкі гуманітарнай дапамогі  

Пасланнік Францішка з новай місіяй ва Украіне

Апостальскі элемазінарый, кардынал Конрад Краеўскі выехаў па даручэнні Пантыфіка з новай місіяй ва Украіну.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сваёй прысутнасцю, акрамя суцяшэння ў веры, іерарх мае намер прынесці змучанаму насельніцтву Украіны плёны салідарнасці, сабраныя ў апошнія тыдні: электрагенератары, тэрмаадзенне і іншае, - гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.

Сродкі былі ўзяты з ахвяраванняў, звязаных з “папскімі благаслаўленнямі”. Да гэтага далучыліся шчодрыя ахвярадаўцы, італьянскія фабрыкі адзення і ўсе, хто ахвяраваў праз краўдфандынгавую платформу Eppela.

Гуманітарная дапамога будзе дастаўлена ў Львоў ва Украіне, а адтуль, яшчэ перад Божым Нараджэннем, – у пункты збору ў раёнах, дзе людзі пакутуюць ад халадоў.
 

19 снежня 2022, 11:31