Пошук

Бахмут. Усходняя Украіна Бахмут. Усходняя Украіна 

1000 рэлігійных лідараў ЗША заклікалі да перамір'я ва Украіне

Рэлігійныя лідары ЗША заклікалі да каляднага перамір'я ва Украіне. Подпісы пад зваротам паставілі больш за 1000 кіраўнікоў рэлігійных суполак. Яго перадалі ў офіс Белага дома.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы заклікаем наш урад узяць на сябе ініцыятыву ў спыненні вайны ва Украіне, падтрымаўшы заклікі да спынення агню і ўрэгулявання шляхам перамоў да таго, як гэты канфлікт скончыцца ядзерным сутыкненнем”, - гаворыцца ў заяве.

Арганізатары акцыі спасылаюцца на каляднае перамір'е 1914 года, падчас Першай сусветнай вайны. У той час урады праігнаравалі заклік Папы Бэнэдыкта XV, але жаўнеры, якія стаялі ў акопах, далучыліся да святкавання і дамовіліся аб спыненні агню паміж сабой.

Адна з суарганізатараў акцыі Медэя Бенджамін заўважыла, што гаворка ідзе не толькі пра перамір'е, але і пра перамовы. “Яны не з'яўляюцца эўфемізмам, які б азначаў капітуляцыю або рацыяналізацыю агрэсіі Пуціна. Перамовы – гэта проста прызнанне таго факту, што канец гэтага канфлікту недасягальны праз вайну”, - заявіла яна.
 

23 снежня 2022, 08:59