Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Біскупы ЗША просяць Байдэна скончыць з абартыўным экстрэмізмам

Старшыня камісіі па абароне жыцця каталіцкага епіскапату ЗША, арцыбіскуп Уільям Лоры звярнуўся да прэзідэнта і нагадаў вучэнне Каталіцкага Касцёла аб годнасці чалавечага жыцця.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Заява прагучала пасля таго, як Джо Байдэн прызнаўся, што яго галоўным заканадаўчым прыярытэтам пасля прамежкавых выбараў стане легалізацыя абортаў у форме федэральнага закона.

“Прэзідэнт сур'ёзна памыляецца, бо працягвае пошук усіх магчымых спосабаў спрыяння абортам, замест таго, каб выкарыстоўваць свае паўнамоцтвы для ўзмацнення падтрымкі і клопату пра маці, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Гэтаму ўпартаму экстрэмізму трэба пакласці канец, і мы просім прэзідэнта Байдэна заўважыць у ненароджаных дзецях людзей і праявіць па-сапраўднаму жыватворны клопат пра жанчын у гэтай краіне”, - напісаў арцыбіскуп Лоры.

Іерарх нагадаў, што “аборт – гэта акт гвалту, які забірае жыццё ненароджаных дзяцей і прычыняе боль незлічоным жанчынам”. Ён заявіў, што Каталіцкі Касцёл будзе працягваць працу з урадам і палітыкамі па абароне права на жыццё кожнага чалавека і не перастане сведчыць “поўную падтрымку цяжарным жанчынам і тым, якія нараджаюць, у доглядзе за іх дзецьмі да і пасля нараджэння”.
 

27 кастрычніка 2022, 10:48