Пошук

Рэгіён Тыграй. Ілюстрацыйнае фота Рэгіён Тыграй. Ілюстрацыйнае фота 

Эфіопія: біскупы заклікаюць спыніць баі

“Мы глыбока засмучаны тым, што вайна аднавілася. Вельмі шмат людзей ужо загінула. Самыя цяжкія раны атрымалі дзеці, жанчыны і пажылыя людзі”, - напісалі біскупы Эфіопіі, маючы на ўвазе баявыя дзеянні ў Тыграі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Узброены канфлікт у Эфіопіі разгарэўся амаль два гады таму, калі народ рэгіёна выступіў супраць федэральнага ўрада. Гэта адбылося ў выніку маргіналізацыі палітычнай супольнасці Тыграя, якая на працягу многіх гадоў заставалася галоўнай палітычнай сілай у Эфіопіі.

Мясцовы епіскапат падкрэсліў недапушчальнасць вядзення вайны, “праз якую распаўсюджваюцца голад, галеча, траўмы і хваробы, і якая выклікае перамяшчэнне нявінных людзей”. Біскупы заклікаюць бакі канфлікту “скласці зброю і прыняць рашэнне аб міры, аддаць прыярытэт дыялогу і спыніць пакуты грамадзян”. Разам з Міжрэлігійнай радай Эфіопіі яны запрашаюць вернікаў на працягу пяці дзён аб'яднацца ў посце і малітве за мір.

Як паведамляе агенцтва Fides, з прычыны вайны каля 7 мільёнаў тыграйцаў апынуліся пад пагрозай голаду.
 

06 верасня 2022, 12:39