Пошук

Штаб-кватэра Сената ЗША на Капіталійскай гары Штаб-кватэра Сената ЗША на Капіталійскай гары 

Сенат ЗША ізноў не ўхваліў законапраект аб абортах

Сенатары Дэмакратычнай партыі ў чарговы раз хацелі апярэдзіць Вярхоўны суд ЗША, аддаўшы голас за права рабіць аборты на тэрыторыі ўсёй краіны. Аднак Сенат адмовіў у прыняцці законапраекта аб абортах, папярэдняя версія якога была прадстаўлена ў лютым.

Ян Глінскі - Vatican News

У пачатку мая ў СМІ з’явілася інфармацыя аб праекце рашэння Вярхоўнага суда, паводле якога ва ўсіх штатах Амерыкі будзе адменена канстытуцыйнае права на аборт. Калі рашэнне будзе прынятае, то кожны штат зможа індывідуальна вырашаць аб дапушчальнасці перарывання цяжарнасці.

Старшыня Вярхоўнага суда ЗША пацвердзіў, што згаданы праект сапраўды існуе, але канчатковае рашэнне яшчэ не прынята. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, галасаванне ўжо адбылося і рашэнне было прынята. Аднак закон не зменіцца пакуль нарматыўныя акты не апублікуюць, што можа заняць некалькі месяцаў. Гэты час хацелі выкарыстаць дэмакраты, але ў сенаце не назбіралася неабходных 60 галасоў.

Прэзідэнт Джо Байдэн паабяцаў, што падпіша законапраект, калі ён пройдзе праз Кангрэс.

Права на аборт існуе ў Амерыцы з 1973 года. Тады Вярхоўны суд адмяніў закон штата Тэхас супраць абортаў.
 

17 мая 2022, 11:44