Пошук

Арцыбіскуп Габрыэле Джардана Кача Арцыбіскуп Габрыэле Джардана Кача 

Святы Пасад на форуме ААН пра сітуацыю вакол Украіны

На Генеральнай асамблеі ААН Святы Пасад заклікаў да спынення агню ва Украіне і вяртання да дыялогу і дыпламатыі.

Ян Глінскі - Vatican News

Арцыбіскуп Габрыэле Джардана Кача, пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў Арганізацыі, заклікаў аказваць гуманітарную дапамогу Украіне і прымаць адтуль бежанцаў.

Прамаўляючы на форуме, ватыканскі дыпламат нагадаў, што ААН была заснавана менавіта для таго, каб захаваць будучыя пакаленні ад ліха вайны. Кожная дзяржава мае абавязак вырашэння спрэчак шляхам перамоў, пасярэдніцтва або іншых мірных сродкаў, у тым ліку пасля распачацця вайны. Апостальская Сталіца перакананая, што ніколі не позна распачаць перамовы, каб пачуць законныя памкненні кожнага і абараніць свет ад вар’яцтва і жахаў вайны.

Прадстаўнік Святога Пасаду таксама выказаў прызнанне тым дзяржавам, якія арганізоўваюць гуманітарную дапамогу для людзей у ахопленай вайной Украіне і ў суседніх краінах, куды мноства ўкраінцаў мусілі ўцякаць.

Арцыбіскуп Кача падкрэсліў неабходнасць стварэння гуманітарных калідораў, праз якія, згодна з міжнародным правам, магла б дастаўляцца дапамога жыхарам гарадоў у зоне ваенных дзеянняў. Ён падкрэсліў, што прыняцце, абарона і падтрымка ўкраінскіх бежанцаў з’яўляецца абавязкам кожнага.
 

04 сакавіка 2022, 11:37