Пошук

Украінскія бежанцы. Ілюстрацыйнае фота Украінскія бежанцы. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец удзячны Польшчы за прыём украінскіх бежанцаў

Пантыфік выказаў удзячнасць Польшчы за адкрыццё меж для ўкраінцаў, якія бягуць ад вайны. Адмысловы зварот прагучаў 2 сакавіка 2022 года падчас агульнай аўдыенцыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Вы першымі падтрымалі Украіну, адкрыўшы свае межы, свае сэрцы і дзверы сваіх дамоў для ўкраінцаў, якія бягуць ад вайны. Вы шчодра прапануеце ім усё неабходнае, каб яны маглі жыць годна, нягледзячы на цяперашнюю трагедыю. Я вам глыбока ўдзячны і сардэчна вас благаслаўляю!” – звярнуўся Францішак.

Кіраўніцтва Польшчы чакае прыбыцця мільёна бежанцаў з ахопленай вайной Украіны і абяцае, што кожны, хто з'явіцца на польска-ўкраінскай мяжы будзе прыняты. Ужо на сённяшні момант колькасць украінцаў, якія шукаюць прыстанішча ў Польшчы, складае каля 400 тысяч.

У сваіх словах да прадстаўнікоў розных моўных груп Святы Айцец нагадаў, што сёлетняя Папяльцовая серада з’яўляецца Днём малітвы і посту за мір ва Украіне. “Наша малітва і пост стануць просьбай аб міры ва Украіне, памятаючы, што мір ва ўсім свеце заўсёды пачынаецца з нашага асабістага навяртання да Хрыста”, - адзначыў Францішак.
 

02 сакавіка 2022, 10:59