Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскія спачуванні пасля авіякатастрофы ў Кітаі

Пантыфік праз кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна перадаў спачуванні пасля авіякатастрофы ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Атрымаўшы сумную вестку аб трагічнай авіякатастрофе ў правінцыі Гуансі і гібелі людзей, Яго Святасць Францішак выказвае сардэчныя спачуванні Вам і вашым суграмадзянам. Ён моліцца за тых, хто знік без вестак, і аб суцяшэнні тых, хто смуткуе. Яго Святасць выпрошвае Божае благаслаўленне для кожнага”, - гаворыцца ў тэлеграме на імя старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна.

Пасажырскі самалёт кампаніі China Eastern Airlines 21 сакавіка 2022 года пацярпеў крушэнне на поўдні КНР у Гуансі-Чжуанскім аўтаномным раёне. Прычына катастрофы пакуль застаецца невядомай. Пошукавая аперацыя ўскладнена з прычыны рэльефу мясцовасці ў раёне крушэння.
 

23 сакавіка 2022, 10:57