Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік моліцца за ахвяр караблекрушэння ля берагоў Канады

Папа запэўніў у блізкасці і малітве сем’і экіпажу іспанскага рыбалоўнага судна, якое затанула ля берагоў Канады. У выніку трагедыі загінулі па меншай меры 9 чалавек, 12 зніклі без вестак.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Папа выказаў свае спачуванні ў тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала П’етра Параліна на імя арцыбіскупа Сант’яга-дэ-Кампастэла Хуліана Барыё-Барыё. Ён запэўніў у салідарнасці сем’і, якія аплакваюць гібель сваіх блізкіх, і моліцца за ахвяр караблекрушэння.

Трагедыя адбылася 15 лютага 2022 года ля берагоў Ньюфаўндлен і Лабрадор – самай усходняй правінцыі Канады. Прычынай крушэння 50-мятровага рыбалоўнага судна Villa de Pitanxo, на борце якога знаходзіцца 24 чалавека з Іспаніі, Перу і Ганы, стаў моцны шторм.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі трох выжыўшых у надзіманых чаўнах, і целы 9 загінулых. Пошук яшчэ 12-і членаў экіпажу быў часова прыпынены з-за небяспечных умоў надвор’я.

18 лютага 2022, 11:36