Пошук

Фоарэнцыя. Ілюстрацыйнае фота Фоарэнцыя. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак сустрэнецца ў Фларэнцыі з біскупамі і палітыкамі

27 лютага 2022 года з нагоды сустрэчы біскупаў і мэраў Міжземнаморскага рэгіёну Святы Айцец адправіцца ў Фларэнцыю, - нагадала Зала Друку Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Верталёт з Папам на борце прызямліцца на лёгкаатлетычным стадыёне Луіджы Рыдольфі ў 8.00. У 8.30 у фларэнтыйскім Палаца Векіё Францішак сустрэнецца з іерархамі і кіраўнікамі гарадскіх адміністрацый міжземнамор’я. Там ён выступіць з прамовай, а затым каротка паразмаўляе з некаторымі з іх.

У 9.30 у Саля-д'Армэ Папа сустрэнецца з сем'ямі бежанцаў і перамешчаных асоб, а праз гадзіну ўзначаліць Імшу ў базыліцы Санта-Крочэ. Пасля Эўхарыстыі, на плошчы перад саборам, ён прамовіць малітву Анёл Панскі і хутка пасля гэтага адправіцца назад у Ватыкан.

Другая сустрэча Міжземнамор’е – мяжа міру, якую арганізаваў італьянскі епіскапат, будзе праходзіць у Фларэнцыі з 23 па 27 лютага 2022 года. На ёй збяруцца іерархі і палітыкі, якія прадстаўляюць тры кантыненты – Еўропу, Азію і Афрыку. У цэнтры сустрэчы, натхнёнай жыццём і дзейнасцю “прарока міру” Джорджыа Ла Піра, тэма грамадзянства, якое разглядаецца ў кантэксце братэрства паміж народамі на тэрыторыі, дзе людзі пакутуюць ад войнаў, пераследу, міграцыі і няроўнасці.
 

20 студзеня 2022, 11:06