Пошук

Храм Нараджэння ў Віфлееме. Ілюстрацыйнае фота Храм Нараджэння ў Віфлееме. Ілюстрацыйнае фота 

Сфарміравана Асамблея хрысціянскіх асацыяцый у Палестыне

Місіянерскае агенцтва Святога Пасаду Fides паведаміла, што ў Палестыне была сфарміравана Асамблея хрысціянскіх асацыяцый (Assembly of Christian Associations).

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На ўстаноўчай канферэнцыі, якая прайшла 26 лістапада 2021 года ў Віфлеемскім універсітэце, прысутнічалі, у ліку іншых, мэр Віфлеема Антон Салман, ганаровы епіскап Лютэранскай Царквы ў Іарданіі і Святой Зямлі Муніб Юнан і выканаўчы сакратар Іерусалімскага міжцаркоўнага цэнтра, які прадстаўляе Сусветную раду Цэркваў, Юсэф Дахэр.

З уступнай прамовай выступіў арцыбіскуп Мішэль Сабах. Як паведаміў пазней ганаровы Лацінскі Патрыярх Іерусалімскі ў інтэрв'ю агенцтву Fides, падчас выступлення ён падкрэсліў настойлівую неабходнасць жывых зносін і адзінства паміж хрысціянамі ў рэалізацыі канкрэтных ініцыятыў. “Мы пакліканы жыць як сям'я, у якой ніхто не самотны, ніхто не знаходзіцца ў галечы і занядбанасці, усе заўсёды адчуваюць падтрымку ў братах. (...) Хрысціянская любоў універсальная, яна “перапаўняе” душу і выліваецца на ўсіх: юдэяў, мусульман і ўсіх іншых нашых спадарожнікаў у жыццёвым вандраванні”, - заўважыў іерарх.
 

09 снежня 2021, 12:13