Ілюстрацыйнае фота. Ілюстрацыйнае фота.  

Біскупы ЕС аб праблеме беднасці

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) апублікавала заяву пад назвай: "Пачуць крык бедных у кантэксце пандэміі COVID-19 і барацьбы з ёй".

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У тэксце Камісіі па сацыяльных пытаннях COMECE змешчаны рэкамендацыі для інстытутаў ЕС па ўзмацненні барацьбы з беднасцю ў Еўропе – аднаго з галоўных сацыяльных прыярытэтаў Еўрасаюза. Іерархі лічаць, што патрэбна “прасоўванне творчых спосабаў барацьбы з структурнымі прычынамі беднасці".

Адзначаецца рост беднасці сярод рабочых, якія не маюць годных умоў працы. У Дакуменце гаворыцца і пра прыклады "добрых практык", якія прымяняюцца Caritas і яе рэгіянальнымі партнёрамі ў розных краінах.

Рэкамендацыі Камісіі ўключаюць: пашырэнне матэрыяльнай і харчовай дапамогі за кошт сродкаў ЕС, больш рэалістычны маніторынг беднасці, палягчэнне доступу да даступнага і прыстойнага жылля, лепшую прафілактыку празмернай запазычанасці, садзейнічанне годнай працы, а таксама якасную адукацыю і салідарнасць.

"Мы павінны дзейнічаць для ўмацавання нашай інтэграцыі ў эканоміцы, грамадстве і палітыцы", - падкрэсліў старшыня Камісіі па сацыяльных пытаннях COMECE біскуп Антуан Эруар.
 

16 кастрычніка 2021, 11:21