Вынікі пажару ў шпіталі Імам Хусэйн у Насірыі Вынікі пажару ў шпіталі Імам Хусэйн у Насірыі  

Спачуванні Пантыфіка пасля пажару ў шпіталі ў Іраку

Францішак моліцца за ахвяр трагічнага пажару ў шпіталі Імам Хусэйн у Насірыі на поўдні Ірака. Там загінулі як мінімум 60 чалавек, яшчэ 70 атрымалі раненні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Глыбока засмучаны, Папа моліцца асабліва за тых, хто загінуў, і за суцяшэнне іх сем'яў і сяброў, якія аплакваюць страту. Для пацыентаў, персаналу і тых, хто ажыццяўляе догляд за хворымі ён выпрошвае Божае благаслаўленне суцяшэння, сілы і спакою”, - напісаў у тэлеграме ад імя Францішка Дзяржсакратар Яго Святасці, кардынал П'етра Паралін.

Пажар пачаўся ў панядзелак вечарам у аддзяленні для хворых з каронавірусам. Полымя ахапіла ўсе корпусы медустановы. Агонь заблакаваў у будынку дзясяткі пацыентаў і супрацоўнікаў бальніцы.

Такі выпадак у Іраку мае месца не ўпершыню. У красавіку ў Багдадзе ахвярамі пажару ў шпіталі для хворых з COVID-19 сталі 82 чалавекі, яшчэ 110 пацярпелі. Прычынай узгарання, як і ў Насірыі, стаў выбух кіслароднага балона.
 

14 ліпеня 2021, 11:13