Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Разглядаецца магчымасць удзелу Францішка ў кліматычным саміце

Разглядаецца пытанне ўдзелу Папы ў кліматычнай канферэнцыі ААН COP26 у Глазга, пацвердзіў кардынал Пітэр Тарксан. Ён паведаміў аб атрыманні запрашэння. Канчатковае рашэнне пакуль не прынята.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека заявіў, што магчымасць прыезду на сустрэчу разглядае таксама Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Ёсць прапанова, каб абодва рэлігійныя лідары выступілі на COP26 разам.

Афіцыйную прапанову асабіста прыбыць на саміт Францішку зрабіў некалькі дзён таму спецыяльны пасланнік урада ЗША па пытаннях клімату Джон Кэры. У інтэрв'ю пасля аўдыенцыі ў Папы палітык выказаў надзею, што гэта будзе рэалізавана. Ён падкрэсліў, што ў пытанні кліматычнага крызісу Святы Айцец стаў "адным з найважнейшых галасоў розуму і пераканаўчым маральным аўтарытэтам".

Кліматычны саміт ААН пройдзе ў Глазга, сталіцы Шатландыі, у лістападзе. Яго мэты ўключаюць: абмежаванне глабальнага пацяплення да 1,5 градусаў Цэльсія, абарону супольнасцей і іх прыроднага асяроддзя пражывання, мабілізацыю фінансавання абароны навакольнага асяроддзя і сумесную працу для паскарэння дзеянняў у гэтым кірунку.
 

26 мая 2021, 11:03