Папа Францішак падчас сустрэчы з Рэўвенам Рыўлінам Папа Францішак падчас сустрэчы з Рэўвенам Рыўлінам  

Прэзідэнта Ізраіля павіншаваў Пантыфіка з Вялікаднем

Прэзідэнт Ізраіля Рэўвен Рыўлін скіраваў віншаванні з велікоднымі святамі Папу і хрысціянам ва ўсім свеце. Палітык запэўніў у жаданні ўмацавання супрацоўнітва з Апостальскай Сталіцай.

Пандэмія каронавіруса “ўмацавала ўсведамленне таго, наколькі вялікае значэнне маюць супрацоўніцтва, братэрства, гуманізм, узаемны давер і дапамога”, - напісаў Рэўвен Рыўлін.

Ізраільскі лідар заўважыў, што пандэмія прадэманстравала штучнасць межаў паміж дзяржавамі, бо для віруса няма розніцы паміж народамі і вызнаўцамі рэлігій. Ён нагадаў, што ў кампанія па вакцынацыі ў Ізраілі ахоплівае ўсіх людзей, незалежна ад іх веравызнання і этнічнага паходжання.

Палітык назваў так званае Абрагамскае пагадненне паміж Ізраілем і некаторымі арабскімі краінамі “асаблівай нагодай для эпохі міру, стабільнасці і супрацоўніцтва”. Ён выказаў спадзяванне, што палестынцы скарыстаюцца гэтай “выключнай магчымасцю”.

Рыўлін выказаў надзею на тое, што ён зноў будзе мець магчымасць сустрэцца з Францішкам да канца свайго прэзідэнцкага тэрміну, які завяршаецца летам. Такім чынам ён хацеў бы пацвердзіць прыхільнасць Ізраіля таму, каб разам з Апостальскай Сталіцай спрыяць рэлігійнай свабодзе ў Святой Зямлі, а таксама рэалізацыі праекту “Краіна кляштараў”. Гэта міжрэлігійная ініцыятыва павінна стаць нагодай для супрацоўніцтва паміж Іарданіяй, Ізраілем і Палестынай. У яе рамках восем хрысціянскіх кляштараў і храмаў на ізраільскім беразе Ярдану, якія былі пакінуты некалькі дзесяцігоддзяў таму, плануецца вярнуць хрысціянскім супольнасцям, каб яны сталі месцамі сустрэчы і дыялогу.

 

06 красавіка 2021, 13:55