Пошук

Архіепіскап Рафаэль Мінасян (з права) Архіепіскап Рафаэль Мінасян (з права) 

Армяне ўдзячныя Францішку за ўвагу да праблем краіны

"Гэта нацыянальнае, псіхалагічнае і духоўнае суцяшэнне, якое дало нашаму народу палёгку і надзею, што пра яго не забудуцца", - так успрыняў словы Папы ардынарый для армян Усходняй Еўропы.

Падчас велікоднага паслання Францішак звярнуў увагу на Нагорны Карабах, які назваў рэгіёнам, параненым "ментальнасцю вайны".

Вайна, як заўважыў архіепіскап Рафаэль Франсуа Мінасян, з'яўляецца выразам псіхічнай слабасці чалавека. Гэта вынік адсутнасці ўзаемаразумення, прарыву каналаў дыялогу, бяссілля дыпламатыі і адмовы паважаць правы суседа. Толькі ў мірнай атмасферы, пазбаўленай дамінавання ўласных інтарэсаў, можна знайсці мірныя рашэнні. Няўдача на гэтым шляху непазбежна вядзе да ўзброенага канфлікту.

Армянскі іерарх звярнуў увагу на тое, што 2020 г. быў цяжкім для Арменіі: краіна не толькі змагалася з пандэміяй, але і сутыкнулася з вайной у Нагорным Карабаху, што мела важныя наступствы для сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сістэмы. Былі прыняты рашэнні, якія паўплывалі на жыццё і будучыню цэлых сем'яў, якія пакінулі свае дамы, каб знайсці прытулак у Арменіі.

Мясцовы Касцёл праз Caritas ужо дапамог 14 тыс. чалавек, плацячы за арэнду дамоў, забяспечваючы харчаванне і медыцынскую дапамогу.

Архіепіскап Мінасян звярнуў увагу на тое, што Арменія задыхаецца, бо не мае акон, якія выходзяць вонкі. Ён заклікаў не забываць пра гэта, адчыняць ёй дзверы і слухаць яе голас.
 

13 красавіка 2021, 10:44