Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад пра роўнае стаўленне да жанчын і мужчын у СМІ

Садзейнічанне роўнаму стаўленню да жанчын і мужчын у сродках масавай інфармацыі з'яўляецца інструментам міру і бяспекі, - падкрэсліў мансеньёр Януш Урбанчык, пастаянны назіральнік Святога Пасаду ў АБСЕ.

Любая інфармацыя, прадстаўленая ў медыя, павінна абараняць чалавечую годнасць і служыць агульнаму дабру. Чалавек – гэта мэта і мера для сродкаў камунікацыі, а не інструмент, які можна выкарыстоўваць. Адсюль і зварот папскага дыпламата да журналістаў рыхтаваць толькі праўдзівую, аб'ектыўную і збалансаваную інфармацыю, каб палітыкі і грамадзяне маглі прымаць рашэнні на аснове фактаў.

Кс. Урбанчык таксама нагадаў пра падтрымку Святым Пасадам дзейнасці АБСЕ, накіраванай на садзейнічанне роўнасці жанчын і мужчын у сродках масавай інфармацыі. “Прысутнасць жанчын у СМІ мае вырашальнае значэнне з прычыны іх асаблівай адчувальнасці, якая дае ім ключ да больш поўнай ацэнкі рэальнасці", - сказаў ватыканскі дыпламат.
 

11 сакавіка 2021, 10:14