Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

ЗША: шмат "іскаў за паклёп" ад ілжыва абвінавачаных святароў

У Злучаных Штатах ідзе мноства судовых працэсаў супраць духоўных асоб за злоўжыванні, аднак павялічваецца колькасць іскаў за паклёп ад ілжыва абвінавачаных святароў. На гэта звяртае ўвагу USA Today.

Некалькі гадоў таму амерыканскія дыяцэзіі пачалі сур’ёзна займацца праблемай сексуальных злачынстваў, учыненых духавенствам супраць непаўналетніх. Былі распрацаваны праграмы навучання, такія як Virtus, якія кожны святар павінен прайсці кожныя два гады. Таксама быў скарочаны тэрмін падачы іскаў у касцёльныя структуры. Выплочваюцца гіганцкія кампенсацыі ахвярам такіх злачынстваў.

На жаль, гэтую новую палітыку празрыстасці выкарыстоўваюць, як высвятляецца, розныя ашуканцы. Яны абвінавачваюць у злачынствах, напрыклад, пасля 40 гадоў, калі іх сведкі ўжо памерлі. Аднак такія афёры звычайна выяўляюцца.

Амерыканскі епіскапат апублікаваў апошнія дадзеныя па гэтай праблеме. Аказваецца, з 1 ліпеня 2018 г. па 30 чэрвеня 2019 г. 1787 іскаў адносна выкарыстання непаўналетніх з боку духавенства "не адпавядалі крытэрыю надзейнасці". 1% ад гэтай колькасці – гэта ілжывае сведчанне, 37% – абвінавачванні без якіх-небудзь доказаў, 16 – “неправераныя” заявы (гэта значыць пракурор ніякім чынам не змог даказаць, што зарэгістраванае злачынства нават адбылося). Іншыя 46% спраў усё яшчэ знаходзяцца на разглядзе.

У артыкуле гаворыцца пра драму ілжыва абвінавачаных святароў. Адзін з прыкладаў – кс. Рой Гербергер з дыяцэзіі Бафала, штат Нью-Ёрк, які ў мінулым годзе вырашыў падаць у суд на 42-гадовы мужчыну, які абвінаваціў яго ў сексуальным выкарыстанні. Пасля 6-месячнага касцёльнага працэсу святар быў апраўданы. Высветлілася, што калі ён сустракаўся з бацькам меркаванай ахвяры, дапамагаючы яму справіцца з алкагалізмам, ніколі не меў магчымасці заставацца сам-насам з меркаванай ахвярай.

Гаворачы пра свой досвед, кс. Гербергер прызнаўся: “Я адчуваў сябе тым якога выракліся, збянтэжаным і падманутым. Мне было цяжка выйсці на вуліцу, бо я быў перакананы, што людзі будуць паказваць на мяне і каментаваць “вось адзін з такіх”. Пасля перамогі ў судзе ў інтэрв'ю мясцовай газеце The Buffalo News святар назваў сваю пазіцыю правільнай і выказаў перакананне, што яна дапаможа іншым ілжыва абвінавачаным асобам патрабаваць апраўдання і выпраўлення шкоды.
 

18 лютага 2021, 12:56