Францішак з кардыналам Бешарам Бутрасам Раі Францішак з кардыналам Бешарам Бутрасам Раі  

Кардынал пра імкненне Папы спыніць крызіс у Ліване

Кардынал Бешар Бутрас Раі заклікаў ААН тэрмінова арганізаваць міжнародную канферэнцыю, накіраваную на выхад Лівана з магутнага палітычнага і сацыяльна-эканамічнага крызісу.

Мараніцкі Патрыярх адзначыў ключавую праблему абароны хрысціянскай прысутнасці ў краіне. Пра гэта гаварыў і Францішак, падкрэсліўшы, што будучыня Блізкага Усходу залежыць ад захавання плюралістычнай ідэнтычнасці Лівана.

У сваім звароце кардынал Раі падкрэсліў, што сам Ліван не зможа справіцца з цяперашнім крызісам. Ён звярнуў увагу на немагчымасць сфарміраваць новы ўрад, інфляцыю і масавыя вулічныя акцыі пратэсту. Іерарх нагадаў пра леташні выбух у Бейруце, у выніку якога загінулі каля 200 чалавек і 7 тыс. былі параненыя, і таксама пра нядаўняе забойства вядомага ліванскага інтэлектуала Локмана Сліма, вялікага крытыка Хезбалы.

Краіна перажывае неверагодны калапс і мае патрэбу ў падтрымцы ва ўмацаванні сваёй канстытуцыйнай дзяржаўнасці, заснаванай на прынцыпе адзінства і нейтралітэту. Мараніцкі Патрыярх падкрэсліў важную праблему захавання шматвяковай прысутнасці хрысціян у краіне і працягу мірнага супрацоўніцтва хрысціян і мусульман.

Святы Айцец звярнуў увагу на сітуацыю ў Ліване ў сваёй нядаўняй прамове да дыпламатычнаму корпусу, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. Гэта найважнейшая “палітычная” прамова года, падчас якой Папа аналізуе сітуацыю ў свеце і праз дыпламатаў звяртаецца да ўрадаў краін, якія яны прадстаўляюць.

Францішак перасцярог ад яшчэ большага ўцягвання Лівана ў рэгіянальную напружанасць. Ён нагадаў, што без працэсу эканамічнага і сацыяльнага аднаўлення краіне пагражае крах. Папа падкрэсліў, што паслабленне ўнутранага балансу пагражае стратай унікальнай ідэнтычнасці Лівана, неабходнай для таго, каб Блізкі Усход быў плюралістычным і талерантным, і што важная прысутнасць хрысціян можа працягваць спрыяць развіццю рэгіёна, а не абмяжоўвацца да ўспрыняцця іх выключна ў якасці меншасці, якую неабходна абараняць.
 

15 лютага 2021, 12:36