Патрыярх Барталамей І Патрыярх Барталамей І 

Патрыярх Канстантынопальскі бачыць рэнесанс рэлігіі

Барталамей І перакананы, што “адраджэнне рэлігіі – гэта дынамічны духоўны рух”. Ён лічыць, што рэлігіі павінны быць эфектыўным інструментам супольнасці і супрацоўніцтва.

Як паведамляе экуменічнае агенцтва Pro Oriente у Вене, Патрыярх Канстантынопальскі падкрэсліў гэта падчас другой міжнароднай анлайн-канферэнцыі па “рэлігійнай дыпламатыі” ва Універсітэце Кападыстрыяса ў Афінах.

Іерарх заўважыў, што рэлігію нельга ігнараваць. Ён назваў сітуацыі, калі рэлігійны фактар выкарыстоўваецца як апраўданне праяў гвалту, “аберацыяй”. Рэлігіі павінны быць эфектыўным інструментам супольнасці і супрацоўніцтва. Шлях да гэтага – міжрэлігійны дыялог.

Мэта рэлігіі – прынесці Божы мір на зямлю, адначасова адхіляючы любы гвалт, які з’яўляецца пабочным прадуктам хваравітай меркаванай рэлігійнасці, - адзначыў праваслаўны Патрыярх. Ён нагадаў, што выклік заключаецца ў стварэнні “культуры салідарнасці”, “салідарнасці, якая адносіцца да хрысціянскага братэрства” і павінна быць “сцягам сённяшняга дня”.

Патрыярх Барталамей таксама падкрэсліў важнасць міжрэлігійнага дыялогу і папярэдзіў, што тыя, хто хоча разарваць яго, служаць “цёмным мэтам”. З гэтай нагоды ён выказаў шкадаванне, што інтэрнэтам часта злоўжываюць для распаўсюджвання “нянавісці і фанатызму”.
 

12 снежня 2020, 12:34