Францішак падчас сустрэчы з джо Байдэнам у Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота Францішак падчас сустрэчы з джо Байдэнам у Ватыкане. Ілюстрацыйнае фота  

“L’Osservatore Romano” пра перамогу Байдэна на выбарах

“L’Osservatore Romano” ад 9 лістапада 2020 г. змясціла на першай старонцы вялікі артыкул “Перамога Байдэна. Вайна Трампа” (La vittoria di Biden. La guerra di Trump” аўтарства Фарбрыцыа Паліні.

Тытул адразу звяртае на сябе ўвагу і падкрэслівае не толькі перамогу кандыдата-католіка, але і вайну, распачатую цяперашнім Прэзідэнтам з мэтай аспрэчыць і адмяніць вынікі выбараў. Адзначаецца, што яны былі беспрэцэдэнтнымі па 67-працэнтнай перамозе Джо Байдэна, выбарчая праграма якога распрацавана з моцнымі сацыяльнымі, салідарнымі і экалагічнымі акцэнтамі.

Паведамляючы пра ход сустрэчы з выбаршчыкамі ў Уілмінгтане, Паліні надае шмат увагі абранай Віцэ-прэзідэнтам Камале Харыс, першай жанчыне ў гэтай ролі. Журналіст нагадвае, што яна з’яўляецца дачкой эмігранткі з Індыі і афраамерыканскага эмігранта з Ямайкі, жонкай яўрэя з Брукліна. Жанчына ўяўляе сабой разнастайнасць ЗША, вызначаную нацыянальным дэвізам “E Pluribus Unum” (У множнасці адзінства). Пра ўсё гэта яна распавяла ў сваёй прамове, якая выклікала вялікі энтузіязм.

Джо Байдэн, у сваю чаргу, запэўніў у намеры стаць лідарам усіх амерыканцаў і ператварыць падзел на дэмакратычныя і рэспубліканскія штаты ў Злучаныя Штаты Амерыкі.

Артыкул напісаны з сімпатыяй да новых Прэзідэнта і Віцэ-прэзідэнта. Штодзённая ватыканская газета, акрамя пачуццяў пераважнай большасці грамадскай думкі, прадстаўляе таксама тэндэнцыю да відавочнай сімпатыі паміж папам Францішкам і Джо Байдэнам, якая ўзнікае не толькі з прычыны аднаго веравызнання, але і з блізкага погляду на сучасны канфлікты свет, які, аднак, шукае надзеі і хоча быць адкрытым для ўсіх.
 

11 лістапада 2020, 13:38