Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

На папскі Twitter падпісаліся 52 мільёна чалавек

На папскі акаўнт у Twitter ужо падпісаны 52 мільёна чалавек. Амаль восем гадоў таму, 12 снежня 2012 г. Бэнэдыкт XVI упершыню апублікаваў паведамленне на сацыяльнай платформе.

Большасць людзей сочыць за твітамі Пантыфіка на англійскай (36,19%) і іспанскай (35,65%) мовах, затым ідуць італьянская (9,55%), партугальская (9,53%), французская (3,11%), польская (2,06%), лацінская (1,80%), нямецкая (1,24%) і арабская (0,88%) версіі.

Нараджэнне папскага Twitter адбылося амаль праз 82 гады пасля першага паведамлення Пія XI на Ватыканскім радыё.

З самага пачатку дзейнічалі восем версій профілю @Pontifex: англійская, французская, іспанская, нямецкая, польская, партугальская, італьянская і арабская, а 17 студзеня 2013 г. бала створана лацінская.

Ужо 15 студзеня 2013 г. за папскімі твітамі сачылі 2 мільёны карыстальнікаў, праз месяц іх было ўжо 3 мільёны. 28 лютага, калі Бэнэдыкт XVI афіцыйна завяршыў свой пантыфікат, дзейнасць профілю была часова прыпынена.

Францішак аднавіў працу @Pontifex праз чатыры дні пасля абрання, даслаўшы 17 сакавіка 2013 г. сваё першае кароткае паведамленне. У канцы 2013 г. профіль меў ужо 10 мільёнаў падпісчыкаў. Папскія твіты з’яўляюцца на профілі амаль штодзённа і датычаць актуальных сусветных і касцёльных падзей.
 

10 лістапада 2020, 11:51