Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота Дональд Трамп. Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане моляцца за хворага Прэзідэнта ЗША

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал П’етра Паралін моліцца за Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які трапіў у шпіталь: у яго на днях выявілі COVID-19.

“Мы вельмі шкадуем, молімся за яго і за ўсіх пакутуючых хворых людзей”, - сказаў іерарх 4 кастрычніка 2020 г. у Рыме, адказваючы на пытанне журналіст італьянскай Il Messagero у кулуарах прэзентацыі энцыклікі Францішка Fratelli tutti.

На мінулым тыдні падчас візіту Дзяржсакратара ЗША Майка Пампэа ў Рым былі выяўлены адрозненні пазіцый Святога Пасаду і Злучаных Штатаў у плане дыпламатычных адносін з Кітаем. Раней Пампэа заяўляў аб тым, што прадаўжэнне тэрміну дзеяння пагаднення з Пекінам аб вылучэнні біскупаў падарве “маральны аўтарытэт” Апостальскай Сталіцы. Пасля сустрэчы Дзяржсакратароў Святога Пасаду і ЗША, Зала Друку паведаміла, што абодва бакі “прадставілі свае пазіцыі”.
 

05 кастрычніка 2020, 11:37