Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святая Зямля: надзея на адкрыццё храмаў

Улічваючы працяг падзення колькасці новых заражэнняў COVID-19, культавыя будынкі ў Ізраілі могуць адкрыцца для малітвы ўжо з 1 лістапада 2020 г.

У рамках другога этапа паслаблення рэжыму каранціну ў храмах змогуць знаходзіцца адначасова да дзесяці чалавек, - заявілі Міністэрства аховы здароўя і прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху. Поўны склад урада яшчэ не ўхваліў гэты крок.

Гатэлям таксама будзе дазволена пачаць працу ў абмежаванай ступені. Пытанне частковага адкрыцця вулічных крам павінна быць вырашана на наступным тыдні.

Першы этап плана выхаду з каранціну ўключаў адкрыццё плошчы каля Сцяны Плачу і Храма Гроба Хрыстовага для малітвы ў невялікіх групах.

Паводле паведамленняў СМІ, Міністэрства аховы здароўя 9-мільённага Ізраіля фіксуе штодзённа каля 600 новых выпадкаў каронавіруса.
 

31 кастрычніка 2020, 13:02