Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Пасад у АБСЕ: эканоміка павінна быць экалагічна чыстай

У заяве на адрас АБСЕ Святы Пасад падкрэсліў важнасць “інтэгральнай экалогіі як неабходнай меры ў супрацьдзеянні стыхійным бедствам”.

Ватыканскі бок выступае за “комплексны падыход да барацьбы з беднасцю, аднаўлення годнасці асоб, якіх зрабілі ізгоямі, і ў той жа час абароны навакольнага асяроддзя”. На думку Святога Пасаду, такі падыход з’яўляецца “лепшым і неабходным інструментам” у супрацьдзеянні нарастаючай пагрозе стыхійных бедстваў.

Заява была зроблена падчас канферэнцыі, прысвечанай “павышэнню ўстойлівага выкарыстання і кіравання экасістэмамі і прыроднымі рэсурсамі як сродку, які спрыяе эфектыўнаму зніжэнню рызыкі стыхійных бедстваў".

Падкрэсліваецца, што экалагічныя катастрофы часта адбываюцца з прычыны “эканамічнай эксплуатацыі і дэградацыі Зямлі”. Такім чынам, эканоміка павінна быць экалагічна чыстай і накіраванай не толькі на максімізацыю прыбытку.

Ахова навакольнага асяроддзя не можа быць гарантавана выключна на падставе фінансавага разліку. Адсюль заклік Апостальскай Сталіцы да дзяржаў, якія, “як галоўныя суб’екты, адказныя за дзейнасць на сваёй тэрыторыі, абавязаны прадухіляць разбурэнне атмасферы і біясферы і сачыць за тым, каб іх грамадзяне не станавіліся ахвярамі небяспечнага забруджвання і таксічных адходаў”.

У дэкларацыі гаворыцца, што дзеля агульнага дабра кожная краіна павінна “абараняць і любіць сваю зямлю”, інакш “наступствы мясцовай катастрофы распаўсюдзяцца на ўсю планету”.
 

22 кастрычніка 2020, 11:39