Пратэстоўцы ў Нігерыі. Ілюстрацыйнае фота Пратэстоўцы ў Нігерыі. Ілюстрацыйнае фота 

Святога Айца хвалюе сітуацыя ў Нігерыі

Пантыфіка непакоіць сітуацыя ў Нігерыі, дзе вось ужо некалькі тыдняў не сціхаюць пратэсты. Аб гэтым ён заявіў 25 кастрычніка 2020 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

“З асаблівай занепакоенасцю сачу за навінамі з Нігерыі пра нядаўнія жорсткія сутыкненні паміж паліцыяй і маладымі дэманстрантамі. Будзем прасіць Бога, каб дапамог пазбегнуць усіх форм гвалту і пастаянна шукаць сацыяльнай гармоніі праз прасоўванне справядлівасці і агульнага дабра”, - сказаў Францішак.

Як паведамілі ў Amnesty International, па меншай меры 56 чалавек загінулі ў Нігерыі з пачатку пратэстаў супраць “паліцэйскай жорсткасці” 8 кастрычніка, прычым 38 чалавек былі забітыя на тэрыторыі краіны толькі ў аўторак, 20 кастрычніка.
 

25 кастрычніка 2020, 13:08