Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак фінансава дапамог сем’ям загінулых маракоў

Святы Айцец аказаў фінансавую дапамогу сем’ям экіпажа марскога судна “Gulf Livestock 1”, якое ў мінулым месяцы затанула ў Японскім моры ў выніку тайфуну.

Трагедыя здарылася 2 верасня 2020 г. Грузавы карабель, зарэгістраваны ў Панаме, здзяйсняў рэйс з Новай Зеландыі ў Кітай. Недалёка ад японскага вострава Асіма судна трапіла ў шторм, выкліканы тайфунам “Майсак”, у яго сапсаваўся рухавік, у выніку чаго яно затанула. На борце знаходзіліся 43 члены экіпажа – 39 філіпінцаў, 2 аўстралійцы і 2 новазеландцы. Выратаваць атрымалася толькі двух маракоў.

Папа перадаў грошы сем’ям ахвяр катастрофы праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Апостальскія нунцыятуры ў краінах іх пражывання. Марская душпастырская служба “Stella maris” гарантуе ім неабходную духоўную і псіхалагічную дапамогу, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Святога Пасаду.
 

22 кастрычніка 2020, 11:51