Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

ААН заклікала ўрады краін падтрымаць школы пасля пандэміі

ААН выдала дапаможнік для хуткага аднаўлення працы школ пасля крызісу, выкліканага каронавірусам. Многія каталіцкія навучальныя ўстановы апынуліся пад пагрозай закрыцця.

Інструкцыя павінна дапамагчы ўрадам асобных краін у рэалізацыі адукацыйных планаў, - абвясціў Генеральны сакратар Антоніа Гутэрыш 4 жніўня ў Нью-Ёрку.

Паводле яго, пандэмія прывяла да найбуйнейшага крызісу адукацыйнай сістэмы ў гісторыі. У больш чым 160 краінах усе навучальныя ўстановы закрытыя, што азначае, што мільярд вучняў пазбаўлены адукацыі.

“У цяперашні час мы сутыкаемся з пакаленчай катастрофай, якая можа змарнаваць вялікі чалавечы патэнцыял, падарваць дзесяцігоддзі прагрэсу і паглыбіць глыбокую няроўнасць”

, - папярэдзіў Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Святы Пасад неаднойчы выказваў сур’ёзную заклапочанасць становішчам недзяржаўных школ, якім улады многіх краін, у тым ліку еўрапейскіх, адмаўляюцца аказваць належную падтрымку, асабліва падчас крызісу. Так, напрыклад, адбываецца ў Італіі, дзе сёлета кожнай другой каталіцкай школе пагражае закрыццё.

Генеральны сакратар ААН сказаў, што сёння самае галоўнае, каб адукацыя лічылася прыярытэтам палітыкі асобных дзяржаў. Ён звярнуў увагу на тое, што рашэнні, якія прымаюць урады і іх партнёры, “будуць мець доўгі ўплыў на мільёны маладых людзей і перспектывы развіцця краін на наступныя дзесяцігоддзі”.

Каталіцкія школы ва ўсім свеце наведвае 61 мільён вучняў. Многія змагаюцца сёння за выжыванне, паколькі іх дзейнасць амаль цалкам фінансуецца бацькамі, якія страцілі магчымасць плаціць за навучанне дзяцей. Віной усяму – крызіс, выкліканы каронавірусам.
 

07 жніўня 2020, 13:39