Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Caritas Internationalis: абараняць слабых у часы пандэміі

Дабрачынны Папскі фонд Caritas Internationalis абнародаваў заклік да ўрадаў краін павялічыць высілкі для выяўлення ахвяр гандлю людзьмі, асабліва ў перыяд пандэміі, калі іх колькасць хутка расце.

Зварот прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць гандлю людзьмі, які адзначаецца 30 ліпеня. Да гэтага закліку далучылася таксама Coatnet – сетка з 46 хрысціянскіх арганізацый, залучаных у барацьбу з любымі формамі гандлю і злоўжывання людзьмі.

Caritas Internationalis і Coatnet заахвоцілі дзяржаўныя ўлады надаваць асаблівую ўвагу “пабочнай шкодзе, якую глабальная пандэмія наносіць асабліва мігрантам і нелегальным работнікам”.

“Абмежаванне свабоды перамяшчэння, выкліканая закрыццём межаў і забаронай падарожжаў, уведзенае ў многіх краінах, азначае для ахвяр гандлю людзьмі меншую магчымасць уцячы і знайсці дапамогу”, - гаворыцца ў звароце.

У сувязі з гэтым, дабрачынныя каталіцкія арганізацыі заклікаюць урады краін свету “забяспечыць гэтых людзей доступам да правасуддзя і да базавых паслуг”, ствараць для іх “сеткі бяспекі” і аказваць “матэрыяльную, медыцынскую, прававую і псіхалагічную падтрымку”.
 

29 ліпеня 2020, 14:11