1586705554030.jpg

Спецпрадстаўнік ЗША: ахова здароўя як сродак барацьбы з рэлігіяй

Дзярждэпартамент ЗША папярэджвае, што кіраўніцтва некаторых краін можа выкарыстаць каронавірус для закрыцця храмаў і іншых культавых месцаў таксама пасля пандэміі.

Сэм Браўнбэк, надзвычайны пасол Злучаных Штатаў у галіне свабоды веравызнання, непакоіцца, што ахова здароўя грамадзян можа стаць сродкам барацьбы з рэлігіяй. Да такіх высноў ён прыйшоў, аналізуючы вельмі радыкальныя абмежаванні ў адносінах да рэлігійных устаноў, уведзеныя падчас крызісу. У той жа час афіцыйны прадстаўнік нагадвае, што ў многіх краінах вернікаў нават стыгматызавалі і адкрыта абвінавацілі ў распаўсюджванні каронавіруса, з чым нельга пагадзіцца.

Сітуацыя ў Кітаі і Іране, дзе ўзмацніўся пераслед рэлігійных меншасцей, выклікала асаблівую занепакоенасць Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF). У першай з гэтых краін адным з патрабаванняў да аднаўлення набажэнстваў пасля пандэміі з’яўляецца абавязак дэкларацыі “патрыятызму”. Сітуацыя мусульманскіх уйгураў таксама выклікае трывогу. Паступілі паведамленні пра катаванні і прымусовую працу ў лагерах, змушэнне да адрачэння ад веры.

Браўнбэк лічыць, што такая сітуацыя можа быць прадвеснікам таго, як можа выглядаць прыгнёт у віртуальнай паліцэйскай дзяржаве, дзе забаронены ўсе рэлігійныя практыкі.

Надзвычайны пасол Злучаных Штатаў таксама выказаў занепакоенасць сітуацыяй хрысціян у Нігерыі, якая пастаянна пагаршаецца, і адсутнасцю эфектыўнай рэакцыі на ісламскі тэрор з боку мясцовага ўрада.

Прадстаўнік Дзярждэпартаменту заклікаў палітычнае кіраўніцтва ўсіх краін свету звярнуць асаблівую ўвагу на захаванне рэлігійнай свабоды пры выхадзе з пандэміі.
 

12 чэрвеня 2020, 13:01