2019.03.15 bambino, neonato, padre, paternità, amore famiglia 2019.03.15 bambino, neonato, padre, paternità, amore famiglia 

Францішак павіншаваў татаў з іх святам

Пантыфік адзначыў важнасць і складанасць місіі бацькі ў сённяшнім свеце. Адмысловае віншаванне прагучала 21 чэрвеня 2020 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”.

“Сёння на маёй радзіме і ў іншых месцах адзначаецца дзень, прысвечаны бацькам. Я запэўніваю ўсіх татаў у сваёй блізкасці і малітве за іх. Мы ўсе ведаем, што быць татам – справа няпростая: таму молімся за іх. Асаблівым чынам памятаю пра нашых бацькаў, якія працягваюць абараняць нас з Нябёсаў”, - сказаў Пантыфік.

Першы раз гэтае свята адзначылі ў ЗША ў 1910 г. З такой ініцыятывай выступіла місіс Дод з горада Спокан штата Вашынгтон, якая хацела выказаць удзячнасць свайму таце, а ў яго асобе – усім клапатлівым бацькам, якія ўдзельнічаюць у выхаванні дзяцей.

У Беларусі таксама адзначаюць Дзень бацькі ў кожную трэцюю нядзелю чэрвеня.

22 чэрвеня 2020, 11:22