2019.08.12 Tecnologia.jpg

Святы Пасад заклікае да этычнасці тэхналагічнага прагрэсу

Сачыць, каб тэхналагічны прагрэс нікога не пакідаў ззаду, заклікаў Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН у Жэневе падчас асамблеі Сусветнай арганізацыяй па інтэлектуальнай уласнасці

Сваё выступленне 7 мая 2020 г. арцыбіскуп Іван Юркавіч распачаў са слоў падзякі ўсім тым, хто, рызыкуючы ўласным жыццём, змагаецца на перадавой з пандэміяй каронавіруса, і нагадаў пра патрэбу шматбаковага і салідарнага адказу ўсіх краін на гэты выклік, з асаблівай увагай да найбольш уразлівых супольнасцей і нацый.

Іерарх выказаў спадзяванне, што распрацаваны Сусветнай арганізацыяй па інтэлектуальнай уласнасці даследчы інструмент “Patentscope” для вывучэння віруса Covid-19 стане ключавым у распаўсюджванні інфармацыі, патрэбнай для сусветнай барацьбы з пандэміяй.

Платформа “Patentscope” стане для навукоўцаў, інжынераў, адказных за палітыку ў галіне аховы здароўя крыніцай лёгкадаступнай інфармацыі, патрэбнай для прадухілення, выяўлення і лячэння хвароб, падобных да новага каронавіруса

- , сцвердзіў арцыбіскуп Юркавіч.

Іерарх выказаў упэўненасць у тым, што “у бліжэйшыя гады лічбавая трансфармацыя і штучны інтэлект прадставяць новыя выклікі, а значыць, ААН і яго ўстановам трэба будзе адаптавацца”. Пры гэтым агульнай мэтай павінна заставацца забеспячэнне развіцця тэхналогій з тым, каб яны выкарыстоўваліся этычна і на карысць чалавецтва і навакольнага асяроддзя. Ён падкрэсліў, што дыскусіі павінны “не толькі спрыяць прэферэнцыйнаму выбару на карысць бедных, маргіналізаваных і адчужаных, але і ўлічваць іх вядучую ролю”.

“Трэба прызнаваць і цаніць апошніх, таксама як іншых, кожнага са сваімі пачуццямі, выбарам і стылем жыцця і працы. Інакш вынікам у чарговы раз будзе план, распрацаваны нямногімі для нямногіх, усяго толькі кансэнсус, сапраўдны толькі на паперы ці, у любым выпадку, часовы мір для меншасці”

, - сказаў арцыбіскуп Юркавіч.

Ён дадаў, што сістэма аўтарскага права павінна спрыяць творчасці і інавацыям, улічваючы пры гэтым больш шырокія інтарэсы грамадства – адукацыю, навуковыя даследаванні, доступ да інфармацыі і крэатыўных ідэй.

Прыярытэтам кожнай дзяржавы, што ўваходзіць у склад Сусветнай арганізацыяй па інтэлектуальнай уласнасці, павінна быць спрыянне павышэнню якасці і даступнасці адукацыі, “бо кожны чалавек можа зрабіць свой унёсак у грамадства і павінен мець такую магчымасць”.

09 мая 2020, 13:17