1589016158416.jpg

Святы Айцец павіншаваў з 70-годдзем “дэкларацыі Шумана”

З нагоды 70-годдзя “дэкларацыі Шумана”, Францішак заклікаў Еўрапейскі Саюз супрацьстаяць наступствам пандэміі ў духу гармоніі і супрацоўніцтва.

Папа нагадаў, што Дакумент “натхніў на працэс еўрапейскай інтэграцыі, што паспрыяла прымірэнню народаў кантынента пасля Другой сусветнай вайны і працягламу перыяду стабільнасці і міру, якім мы сёння карыстаемся”.

“Дух "дэкларацыі Шумана" павінен натхніць асоб, якія нясуць адказнасць у Еўрапейскім Саюзе, пакліканых супрацьстаяць сацыяльна-эканамічным наступствам пандэміі ў духу гармоніі і супрацоўніцтва”, - сказаў Папа 10 мая 2020 г., падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Уладарка неба”.

10 мая 2020, 12:25