Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Пантыфік выказаў салідарнасць з хворымі на малярыю

26 красавіка 2020 г. Папа выказаў салідарнасць з хворымі на малярыю і заклікаў не спыняць намаганні, накіраваныя на забеспячэнне ўсім базавых медыцынскіх паслуг.

“Учора адзначаўся Сусветны дзень барацьбы з малярыяй. Змагаючыся з пандэміяй каронавіруса, мы павінны працягваць прыкладаць намаганні, накіраваныя на прафілактыку і лячэнне малярыі, якая пагражае мільярдам людзей у многіх краінах. Я блізкі да ўсіх хворых, да тых, хто іх лечыць, і да тых, хто працуе, каб кожны чалавек меў доступ да добрых базавых медыцынскіх паслуг”, - сказаў Францішак пасля малітвы “Regina Coeli” у Ватыкане.

Сусветны дзень барацьбы з малярыяй адзначаецца штогод 25 красавіка. Ён быў устаноўлены Генеральнай Асамблеяй ААН у 2007 г. Ад малярыі ў свеце штогадова памірае каля мільёна чалавек.
 

26 красавіка 2020, 12:10