Pontifical_Gregorian_University_2.jpg

Папскія ВНУ могуць часова закрыць па прычыне каронавіруса

Заява ўрада Італіі аб закрыцці ўсіх школ і ўніверсітэтаў да сярэдзіны сакавіка распаўсюджваецца і на папскія ВНУ. Грыгарыянскі ўніверсітэт паведаміў, што ў хуткім часе агучыць адпаведную інфармацыю.

Пакуль ні адна папская навучальная ўстанова не заявіла аб закрыцці. Прадстаўнікі Латэранскага ўніверсітэта і Універсітэта Санта-Крочэ, якім кіруе Opus Dei, сказалі, што рашэнне будзе прымацца пасля таго, як урад апублікуе афіцыйны дакумент. Міністр адукацыі Італіі Лючыя Ацоліна паведаміла, што чакае канчатковай ацэнкі экспертаў.

У апошнія дні вышэйшыя навучальныя ўстановы і структуры Святога Пасаду адмянілі або перанеслі на іншую дату мерапрыемствы з удзелам замежных гасцей.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 сакавіка 2020, 12:13