Vangelo-della-Domenica-XXVIII-C---GesU-guarisce-lebrosi-2aem.jpg

Папа блізкі да тых, хто змагаецца з праказай і вірусам у Кітаі

У Сусветны дзень барацьбы з праказай, Папа запрасіў маліцца за хворых і падтрымліваць тых, хто нясе ім дапамогу. Яго заклік прагучаў 26 студзеня 2020 г. падчас малітвы “Анёл Панскі”.

“У Сусветны дзень барацьбы з хваробай Хансэна, які адзначаецца сёння, мы выказваем блізкасць да ўсіх людзей, якія пакутуюць, і да тых, хто розным чынам клапоціцца пра іх”, - сказаў Францішак.

Таксама Папа заклікаў дапамагаць тым, хто пакутуе ад “віруса, які распаўсюдзіўся ў Кітай”, і маліцца за іх. “Няхай Пан прыме памерлых у сваім спакоі, дасць суцяшэнне сем’ям і падтрымае вялікую прыхільнасць кітайскай супольнасці, якая змагаецца з эпідэміяй”, - сказаў Францішак.

Сусветны дзень барацьбы з праказай адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. Яго мэта – прыцягнуць увагу да праблемы медыцынскай і сусветнай грамадскасці, органаў адміністрацыйнага кіравання, грамадскіх арганізацый, дзелавых колаў, дабрачынных фондаў, рэлігійных суполак і прыватных асоб.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 студзеня 2020, 13:12