Пажары ў Аўстраліі. Ілюстрацыйнае фота Пажары ў Аўстраліі. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікае маліцца за ахвяр пажараў у Аўстраліі

Святы Айцец скіраваў зварот у сувязі з стыхійным бедствам у Аўстраліі. Па прычыне спякотнага надвор’я сезон пажараў у краіне сёлета пачаўся ўжо ў верасні.

“Хацеў бы заклікаць усіх маліцца да Пана Бога, каб Ён прыйшоў з дапамогай аўстралійцам у гэты цяжкі час, калі краіна ахоплена магутным пажарам. Запэўніваю жыхароў Аўстраліі ў маёй блізкасці”, - сказаў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 8 студзеня 2020 г. у Ватыкане.

На сённяшні дзень агонь ахапіў каля 180 лясоў у некалькіх рэгіёнах краіны, што прывяло да спусташальных наступстваў: выгарала каля 7 мільёнаў гектараў лесу, загінулі сотні мільёнаў жывёл і птушак. Паведамляецца, што ахвярамі стыхіі сталі па меншай меры 24 чалавекі, дзясяткі тысяч людзей засталіся без даху над галавой.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 студзеня 2020, 12:58