Пошук

Vatican News
Папа падчас сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Славакіі Папа падчас сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Славакіі  (ANSA)

Святы Айцец прыняў Прэм’ер-міністра Славакіі

9 снежня 2019 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэм’ер-міністра Славакіі Петэра Пелегрыні. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

У ходзе шчырых перамоў падкрэсліваліся добрыя двухбаковыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Славакія. Выказвалася пажаданне іх умацавання ў сферы адукацыі. Звярталася ўвага на нядаўнія заканадаўчыя ініцыятывы на карысць рэлігійных супольнасцей, а таксама абмяркоўваліся тэмы, што ўяўляюць узаемны інтарэс і тычацца нацыянальных меншасцей, спрыяння рэлігійнай свабодзе, гасціннасці і сацыяльнай справядлівасці.

У святле нядаўняй Міністэрскай рады АБСЕ, якая прайшла ў Браціславе пад старшынствам Славакіі, закраналіся пытанні міжнароднага і рэгіянальнага характара, з асаблівай увагай да сітуацыі ва Украіне і Заходніх Балканах.

Навіна ў фармаце аўдыё
09 снежня 2019, 13:41