Пошук

Наступствы тайфуна на Філіпінах. Ілюстрацыйнае фота Наступствы тайфуна на Філіпінах. Ілюстрацыйнае фота 

Папа заклікае да малітвы за ахвяр тайфуна на Філіпінах

Францішак заклікаў вернікаў далучыцца да яго малітвы ў інтэнцыі ахвяр тайфуна на Філіпінах. Адмысловы зварот ён зрабіў пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 26 снежня 2019 г. у Ватыкане.

“Дарагія браты і сёстры, яднаюся з болем, які абрынуўся на ўмілаванае насельніцтва Філіпін па прычыне тайфуна “Фанфон”. Малюся за шматлікіх ахвяр, за параненых і іх сем’і. Заклікаю ўсіх памаліцца разам са мной “Вітай Марыя” за гэты дарагі мне народ”, - сказаў Святы Айцец.

Тайфун “Фанфон” прынёс на Філіпіны праліўныя дажджы і моцны вецер, што прывяло да паводкаў, разбурэння дамоў, пашкоджання ліній электраперадач. Паведамляецца, што ахвярамі стыхіі сталі па меншай меры 16 чалавек.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 снежня 2019, 13:19