Удзельнікі пратэстаў у Іраку. Ілюстрацыйнае фота Удзельнікі пратэстаў у Іраку. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак моліцца аб міры і згодзе для народу Ірака

У сваёй малітве аб міры ў Іраку Папа запэўніў падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 1 снежня 2019 г. адбылася на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“З заклапочанасцю назіраю за сітуацыяй у Іраку. Я з болем даведаўся, што маніфестацыі пратэсту, якая адбыліся ў гэтыя дні, выклікалі такую цвёрдую рэакцыю, што прывялі да дзясяткаў ахвяр. Малюся за загінулых і параненых. Я блізкі да іх родных і ўсяго іракскага народу, просячы Бога аб міры і згодзе”, - сказаў Святы Айцец.

На працягу апошніх двух месяцаў у Іраку праходзяць акцыі пратэсту, выкліканыя складанай палітычнай і эканамічнай сітуацыяй у краіне. У выніку сутыкненняў з сіламі правапарадку ўжо загінулі каля 400 чалавек.

Навіна ў фармаце аўдыё
01 снежня 2019, 13:00