Пошук

Афрыканскія студэнты. Ілюстрацыйнае фота Афрыканскія студэнты. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад ратыфікаваў адукацыйнае пагадненне для Афрыкі

Святы Пасад ратыфікаваў Адыс-Абебскую канвенцыю аб прызнанні вышэйшай адукацыі ў Афрыцы. Яна ўступіць у сілу 15 снежня 2020 г.

Дакумент аб прызнанні дыпломаў, дактаратаў і іншых вучоных ступеняў у сістэме вышэйшай адукацыі ў афрыканскіх краінах быў прыняты 12 снежня 2014 г. у Адыс-Абебе падчас міжнароднай канферэнцыі, скліканай ЮНЕСКА.

Для Святога Пасаду, акадэмічныя ўстановы якога знаходзяцца ў многіх краінах і на ўсіх кантынентах, шматбаковыя пагадненні маюць вялікае значэнне, паколькі юрыдычнае прызнанне каталіцкіх універсітэтаў дазваляе студэнтам працягваць адукацыю за мяжой і дае магчымасць знайсці працу ў іншай краіне.

Як і ў выпадку з Такійскай канвенцыяй для Азіі і Ціхага акіяна, узгаданая прызнае прысутнасць Каталіцкага Касцёла ў афрыканскай вышэйшай адукацыі, што дае Святому Пасаду аднолькавыя з усімі членамі ЮНЕСКА правы.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лістапада 2019, 11:53