Пошук

Vatican News
Кенійскія пролайф актывісты пратэстуюць перад правядзеннем саміту па народанасельніцтве Кенійскія пролайф актывісты пратэстуюць перад правядзеннем саміту па народанасельніцтве  (AFP or licensors)

Святы Пасад не возьме ўдзелу ў саміце ААН у Найробі

Святы Пасад не будзе ўдзельнічаць у саміце, арганізаваным у Найробі 12-14 лістапада 2019 г. у 25-годдзе Міжнароднай канферэнцыі па народанасельніцтве і развіцці, якая адбылася ў Каіры ў 1994 г.

У заяве місіі Святога Пасаду пры ААН нагадваецца, што Каірская канферэнцыя стала важнай падзеяй, хоць яе канчатковы дакумент спрыяў абортам як частцы палітыкі народанасельніцтва.

Між тым, юбілейны саміт у Найробі і прапанаваная праграма канцэнтруюцца вакол т.зв. “сексуальных і рэпрадуктыўных правоў”, якія Святы Пасад не можа падтрымаць. На думку ватыканскай дыпламатыі, надзвычай неабходна засяродзіцца на такіх ключавых пытаннях, як: жанчыны і дзеці, што жывуць у крайняй беднасці, міграцыя, стратэгіі развіцця, пісьменнасць і адукацыя, прапаганда культуры міру, падтрымка сям’і як асноўнай сацыяльнай клеткі, спыненне гвалту над жанчынамі, забеспячэнне доступу да занятасці, зямлі, капіталу і тэхналогій і г.д.

Не было таксама істотных кансультацый па праекце ўзгаданага дакумента ў рамках ААН, і гэта азначае, што саміт у Найробі не можа разглядацца як той, які праходзіць пад эгідай Аб’яднаных Нацый.

Менавіта па гэтых прычынах Святы Пасад паведаміў кенійскаму ўраду, што не будзе прысутнічаць на гэтай канферэнцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 лістапада 2019, 13:01