Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа сустрэнецца з нявінна асуджаным на смяротнае пакаранне

Падчас візіту ў Японію, які пройдзе 23-26 лістапада 2019 г., Францішак, магчыма, сустрэнецца з Івао Хакамада. Ён лічыцца тым, хто правёў самую вялікую колькасць дзён у камеры смерці ў свеце.

Японскія біскупы запрасілі 83-гадовага чалавека на св. Імшу з Пантыфікам 25 лістапада на стадыёне Tokyo Dome, - аб гэтым паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні падчас брыфінгу ў Ватыкане. Аднак ён адзначыў, што гэта не будзе прыватная сустрэча.

Былы прафесійны баксёр Хакамада быў асуджаны за разбойніцкае забойства ў 1968 г. і правёў 46 гадоў у камеры смертнікаў, пакуль у 2014 г. не быў прызнаны невінаватым пасля ДНК-тэста, які не пацвердзіў яго віну.

Францішак лічыцца моцным праціўнікам смяротнага пакарання. У жніўні 2018 г. ён змяніў пункт Катэхізіса Касцёла на гэтую тэму. Зараз там гаворыцца, што смяротнае пакаранне маральна непрымальнае пры любых абставінах.

 

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лістапада 2019, 11:33