Пошук

Vatican News
Землятрус у Албаніі. Ілюстрацыйнае фота Землятрус у Албаніі. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік салідарны з пацярпелымі ад землятрусу ў Албаніі

Францішак запэўніў у сваёй падтрымцы ахвяр аднаго з самых моцных за некалькі дзесяцігоддзяў землятрусаў у Албаніі, які адбыўся раніцай 26 лістапада на заходнім узбярэжжы краіны.

У тэлеграме на імя Прэзідэнта Албаніі Іліра Меты гаворыцца, што Пантыфік “даручае душы загінулых Божай міласэрнасці і запэўнівае ў сваёй малітве параненых і ўсіх пацярпелых ад гэтай катастрофы”. Ён жадае сіл ратавальнікам і “давярае дарагі албанскі народ Провіду Усемагутнага”.

Таксама падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла ў Ватыкане 27 лістапада 2019 г., Францішак выказаў сваю салідарнасць з албанцамі і нагадаў, што іх краіна была першай у Еўропе, якую наведаў падчас свайго пантыфікату. “Запэўніваю ахвяр у маёй блізкасці, малюся за памерлых і параненых, за іх сем’і. Няхай Бог благаславіць гэты народ, які я вельмі шаную”.

Магнітуда землятрусу склала 6,4. Мясцовыя ўлады паведамляюць пра гібель дзясяткаў чалавек, траўмы атрымалі сотні.

Навіна ў фармаце аўдыё
27 лістапада 2019, 13:24