Базыліка 26-ці мучанікаў у Нагасакі. Ілюстрацыйнае фота Базыліка 26-ці мучанікаў у Нагасакі. Ілюстрацыйнае фота 

Медыя Японіі пра папскі візіт у краіну

Японскія СМІ, у кантэксце візіту Францішка ў краіну, звяртаюць увагу на ролю, якую адыгрываюць Папы ў грамадскім жыцці, узгадваюць пра візіт Яна Паўла ІІ 38 гадоў таму, пішуць пра гісторыю мясцовага хрысціянства.

У журналісцкіх матэрыялах тлумачыцца: хто такі Пантыфік, адкуль ён і колькі ў свеце католікаў. Хоць Японія не з’яўляецца хрысціянскай краінай, для мясцовых СМІ візіт Святога Айца, гэта магчымасць паразважаць пра ролю рэлігіі ў жыцці чалавека. Яны нагадваюць, што словы “Не бойцеся!”, сказаныя Янам Паўлам II, спрыялі падзенню камуністычнай сістэмы на яго радзіме.

Газета Asahi публікуе заявы Святога Айца адносна ядзернай атакі на Хірасіму і Нагасакі. Піша на тэмы бежанцаў, клопату пра навакольнае асяроддзе і не прыняцця Папам смяротнага пакарання, якое існуе ў Японіі. Увагу сродкаў масавай інфармацыі прыцягваюць чаканыя папскія словы на тэму міра і адмовы ад ядзернай зброі.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 лістапада 2019, 12:19