Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Каба-Вердэ Папа падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Каба-Вердэ 

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Каба-Вердэ

16 лістапада 2019 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Каба-Вердэ Жоржы Карлуша Фансека. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

У ходзе шчырых перамоў адзначаліся добрыя двухбаковыя адносіны, нядаўна ўмацаваныя Пагадненнем паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Каба-Вердэ, якое ўвайшло ў сілу 3 красавіка 2014 г. Бакі выказвалі задавальненне станоўчымі крокамі, якія былі зроблены для рэалізацыі часткі гэтай дамовы, выказваючы спадзяванне на яе поўнае ажыццяўленне ў бліжэйшай будучыні. У гэтым кантэксце падкрэслівалася важнасць маральнага і рэлігійнага выхавання ў дзяржаўных школах краіны, арыентаванага на падтрымку сямейных і грамадскіх каштоўнасцей.

Падчас аўдыенцыі гаворка ішла таксама пра працэс беатыфікацыі Мануэля – чорнагаскурага нявольніка, ураджэнца Каба-Вердэ, які стаяў ля вытокаў распаўсюджвання культу Маці Божай з Лухан, апякункі Аргентыны.

Бакі закраналі пытанні рэгіянальнага і нацыянальнага характару, сярод якіх міграцыя і захаванне міру ў Заходняй Афрыцы.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 лістапада 2019, 12:24